Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дадатковых абмежаваньнях для беларусаў і расейцаў літоўскія юрысты заўважылі неадпаведнасьць заканадаўству ЭЗ


Сьцягі Беларусі і Літвы. Ілюстрацыйнае фота
Сьцягі Беларусі і Літвы. Ілюстрацыйнае фота

Прапанова ўзмацніць жорсткасьць існых абмежаваньняў для грамадзян Беларусі і Расеі не адпавядае заканадаўству Эўразьвязу, зрабілі выснову юрысты Міністэрства юстыцыі Літвы.

Папраўкі, падрыхтаваныя трыма кансэрватарамі Літвы, прапануюць пазбавіць як расейцаў, так і беларусаў магчымасьці падаваць дакумэнты на візы ўжо ў Літве, за выключэньнем выпадкаў, калі гэта адбываецца пры пасярэдніцтве літоўскага Міністэрства замежных спраў, піша BNS.

Без такіх візаў іншаземцы ў Літве ня змогуць падаць заяву на атрыманьне часовага дазволу на жыхарства ў краіне.

Паводле інфармацыі міністэрства, краіны – сябры ЭЗ абавязаны выдаваць неабходныя візы іншаземцам, якія адпавядаюць усім умовам уезду, выкладзеным у гэтых дырэктывах.

Аднак прадугледжана адхіленьне заявы на атрыманьне пасьведчаньня на права жыхарства, калі лічыцца, што адпаведны грамадзянін трэцяй краіны нясе пагрозу дзяржаўнаму парадку, грамадзкім бясьпецы ці здароўю.

Такім чынам, кампэтэнтныя органы дзяржавы-сябра пасьля правядзеньня індывідуальнай ацэнкі могуць абгрунтавана не выдаваць адпаведныя дазволы на жыхарства.

  • Сейм Літвы сёлета ў красавіку ўхваліў закон, які прадугледжвае абмежавальныя захады для грамадзян Беларусі і Расеі, зьвязаныя з парадкам уезду і легалізацыі ў Літве, набыцьця нерухомасьці і гэтак далей. На этапе разгляду дакумэнту абмежаваньні для беларусаў крыху зьмякчылі, большасьць санкцыяў закранула расейцаў.
  • У прыватнасьці, вядзецца пра абмежаваньні магчымасьці атрымліваць літоўскую візу і статус электроннага рэзыдэнта. Для расейцаў дзейнічаюць дадатковыя абмежаваньні ў выглядзе забароны на набыцьцё маёмасьці і падачы заявы на атрыманьне дазволу на жыхарства ў Літве.
  • Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа неаднойчы заяўляў, што трэба ўніфікаваць абмежаваньні для грамадзян Беларусі і Расеі. Ён лічыць, што такія абмежаваньні павінны быць аднолькавыя для беларусаў і расейцаў.
  • У пачатку сьнежня кансэрватары Аўдронюс Ажубаліс, Лаўрынас Кашчунас і Паўлюс Саўдаргас зарэгістравалі прапанову ўзмацніць жорсткасьць абмежаваньняў для грамадзян Беларусі, прыраўнаваўшы санкцыі да тых, якія прымяняюцца да расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG