Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дырэктар Музэя гісторыі Магілёва Бацюкоў пакінуў Беларусь з-за пагрозы крымінальнага перасьледу


Аляксей Бацюкоў, архіўнае фота
Аляксей Бацюкоў, архіўнае фота

Аляксей Бацюкоў зьехаў зь Беларусі пасьля адміністратыўнага арышту.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з MAYDAY TEAM, Аляксей Бацюкоў адбыў 15 сутак у Магілёўскім ІЧУ. Па выхадзе ён пакінуў тэрыторыю Беларусі з-за пагрозы крымінальнага перасьледу.

Бацюкова затрымалі падчас ператрусаў 5-6 сьнежня 2023 году.

5 і 6 сьнежня ў Магілёве і магілёўскім рэгіёне прайшлі ператрусы і допыты журналістаў і актывістаў, падазраваных у сувязях з рэгіянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі «Магілёў. Меdia» і 6TV Bielarus, якія КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Пасьля брутальнага затрыманьня яго дапыталі супрацоўнікі КДБ у якасьці падазраванага па дзьвюх крымінальных справах. Аднак пратакол быў складзены паводле адміністрацыйнага артыкула за лайк у інтэрнэце.

Падчас арышту сілавікі двойчы прыяжджалі да Аляксея Бацюкова для допытаў.

Яго прымусілі пры іх тэлефанаваць рэдактару партала 6TV Дзьмітрыю Салаўёву. Запіс размовы паказалі на абласным тэлебачаньні.

Як вынікае зь перадачы на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 4 Могилёв», былога дырэктара Музэя гісторыі Магілёва, відэаблогера і журналіста Аляксея Бацюкова вельмі жорстка затрымлівалі ўзброеныя байцы АМАП. У перадачы сьцьвярджаецца, што менавіта Бацюкоў рэдагаваў адзін з вышэйназваных мэдыярэсурсаў.

Аляксей Бацюкоў з 2011 года займаў пасаду дырэктара Музэя гісторыі Магілёва. Шмат у чым дзякуючы яму ў Беларусь удалося вярнуць Статут ВКЛ і іншыя ўнікальныя артэфакты.

У студзені 2021 года з Аляксеем Бацюковым не працягнулі працоўны кантракт. Ён выступаў супраць гвалту сілавікоў пасьля выбараў 2020 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG