Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўмацоўвае мяжу зь Беларусьсю, стварае дзьве паласы абароны


На мяжы Ўкраіны і Беларусі. Архіўнае фота
На мяжы Ўкраіны і Беларусі. Архіўнае фота

А Беларусь пачала будаўніцтва вайсковага гарадку ў Гомельскім раёне, прыкладна за 50 км ад мяжы з Украінай.

Украіна ўмацоўвае мяжу зь Беларусьсю, стварае дзьве паласы абароны.

Узброеныя сілы Ўкраіны надалей умацоўваюць абарону на мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведаміў камандуючы Аб’яднанымі сіламі УСУ генэрал Сяргей Наеў:

«Сёньня на Чарнігаўшчыне, як і ўва ўсёй Паўночнай апэрацыйнай зоне, сытуацыя стабільная і падкантрольная. Аднак на найбольш небясьпечных кірунках поўным ходам абсталёўваюцца рубяжы і пазыцыі першай і другой паласы абароны.

Мы рыхтуемся да супраціву і разам з Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыяй прымаем захады для ўзмацненьня нашай абароны. Калі пагроза будзе расьці, на падрыхтаваныя межы прыбудуць дадатковыя сілы, і мы будзем гатовыя адэкватна рэагаваць на кожнае разьвіцьцё сытуацыі», — напісаў ён.

Перамяшчэньня вайсковай тэхнікі і асабовага складу праціўніка на мяжы зь Беларусьсю не зафіксавана, але сілы абароны працягваюць умацоўваць мяжу, каб супрацьстаяць у выпадку яго паўторнага ўварваньня. Пра гэта заявіў прэс-сакратар памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемаратону «Адзіныя навіны»:

«Мы не фіксуем руху тэхнікі й пэрсаналу паблізу нашай мяжы. Але, нягледзячы ні на што, трэба быць гатовым да разьвіцьця якой-хаця сытуацыі. Мы добра разумеем, што Беларусь працягвае падтрымліваць Расею ў вайне, якая вядзецца супраць нашай дзяржавы. Таму мы ўмацоўваем лінію нашай мяжы, умацоўваем межы ў фартыфікацыйным пляне. Акрамя таго, нашы спэцпадразьдзелы актыўна сочаць за тым, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі.


Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла ў тэлеграм-канале, што Беларусь пачала будаўніцтва вайсковага гарадку ў Гомельскім раёне, прыкладна за 50 км ад мяжы з Украінай. Паводле зьвестак групы, вайсковы гарадок будзе пабудаваны на базе пяці закінутых дзіцячых лягераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG