Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьледчым камітэце расказалі, як у Беларусі з карупцыяй праз 30 год пасьля дакладу Лукашэнкі


Суд над мэдыкамі і бізнэсмэнамі за карупцыю. Менск, 19 жніўня 2019
Суд над мэдыкамі і бізнэсмэнамі за карупцыю. Менск, 19 жніўня 2019

Факты сьведчаць пра ўздым карупцыі ў Беларусі ў 2023 годзе.

Намесьнік старшыні Сьледчага камітэта Беларусі Анатоль Васільеў расказаў БелТА пра гучныя карупцыйныя злачынствы, якія былі раскрытыя толькі ў 2023 годзе.

Паводле Васільева, факты хабарніцтва былі выяўленыя на такіх прадпрыемствах, як

  • «Нафтан»,
  • «Газпрам трансгаз Беларусь»,
  • Менскі трактарны завод,
  • БелАЗ,
  • вытворчае аб’яднаньне «МАПІД»,
  • завод «Атлянт»,
  • «558 авіярамонтны завод».

Васільеў паведаміў таксама пра хабарніцтва ў адным з буйных банкаў краіны, дзе памер хабараў перавысіў 1,5 млн. рублёў, пры чым былому старшыні праўленьня перадалі 600 тысяч рублёў.

Таксама вядзецца расьсьледаваньне ў адносінах кіраўніцтва неназванага прадпрыемства па вырабе прадуктаў харчаваньня.

Кіраўніцтва яшчэ аднаго прадпрыемства адгружала прадукцыю за мяжу па заніжаных цэнах на адрас падкантрольнага прадпрыемства, а потым прадавала па рынкавых коштах, паведаміў Васільеў. Па адной са спраў, якая была скончаная ў канцы 2022 года, хабар склаў 1 млн. даляраў.

Паведаміў Васільеў таксама пра тое, што Сьледчы камітэт не спыняе дзейнасьці супраць «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх фармаваньняў». Па яго словах, на завяршальным этапе знаходзіцца справа пра «пэрсанажа», які ўдзельнічаў у каардынацыі пратэстных акцый і «зьдзейсьніў шэраг іншых цяжкіх злачынстваў». Прозьвішча Васільеў не назваў.

Ён таксама папярэдзіў, што «напярэдадні электаральнай кампаніі ўсе сьледчыя органы знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасьці да рэагаваньня на любыя спробы сарваць або ўмяшацца ў выбарчы працэс».

14 сьнежня 1993 году, дэпутат Вярхоўнага Савета ляксандар Лукашэнка выступіў з дакладам, які ўвайшоў у гісторыю як «антыкарупцыйны». Менавіта гэты даклад перадвызначыў посьпех Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG