Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі паказалі, як працягваюць умацоўваць мяжу зь Беларусьсю. ВІДЭА


На беларуска-ўкраінскай мяжы. Архіўнае фота
На беларуска-ўкраінскай мяжы. Архіўнае фота

За становішчам на памежнай з Украінай беларускай тэрыторыі сочаць падразьдзелы выведкі, каб ацаніць пагрозы для своечасовага рэагаваньня.

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што працягваюць умацоўваць мяжу зь Беларусьсю.

«Супольна з падразьдзеламі сіл абароны на кірунках, дзе ёсьць пагрозы, працягваецца нарошчваньне мінна-выбуховых загарод», — заявіў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.

На апублікаваным відэазапісу можна пабачыць, як украінскія вайскоўцы ўсталёўваюць калючы дрот, бэтонныя загароды і так званыя «зубы цмока», а таксама капаюць супрацьтанкавыя равы.

«Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю застаецца цалкам кантраляванай, але мы разумеем тую пагрозу, якая можа быць з таго кірунку, бо гэтая краіна працягвае падтрымліваць Расею ў вайне, разьвязанай супраць нашай дзяржавы. За абстаноўкай на другім баку мяжы сочаць падразьдзелы выведкі, каб ацаніць стан пагроз для своечасовага рэагаваньня», — падкрэсьліў Андрэй Дземчанка.

  • Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
  • У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў паміж краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.
  • Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць Украіны былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі супраць Беларусі.
  • Увесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае сваю мяжу зь Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG