Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША наклалі вэта на рэзалюцыю ААН аб спыненьні агню ў Газе


Паседжанне Рады Бясьпекі ААН 8 сьнежня 2023 году
Паседжанне Рады Бясьпекі ААН 8 сьнежня 2023 году

ЗША наклалі вэта на праект рэзалюцыі ААН аб неадкладным спыненьні агню ў сэктары Газа, паведаміла афіцыйная служба навінаў ААН.

Дакумэнт падтрымалі 13 з 15 чальцоў Рады Бясьпекі ААН, уключаючы Расею. Вялікая Брытанія пры галасаваньні ўстрымалася. Сааўтарамі праекту, распрацаванага ААЭ, выступілі 97 краінаў.

Як піша агенцтва Associated Press, намесьнік амбасадара ЗША ў ААН Робэрт Вуд назваў рэзалюцыю «незбалянсаванай і адарванай ад рэальнасьці» і заявіў, што яна не прывядзе да пазытыўных зьменаў на месцах. Вуд сьцьвярджае, што суаўтары дакумэнту адмовіліся ўключыць у яго асуджэньне нападу на Ізраіль групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, і спачуваньні ахвярам, што проста «неспасьціжна».

Прадстаўнік Палестыны ў ААН Рыяд Мансур абвінаваціў ЗША ў «двайных стандартах» і заявіў, што амэрыканскае вэта «дае ваенным злачынцам больш часу для ўчыненьня новых злачынстваў». Як сьцьвярджае Міністэрства аховы здароўя сэктару Газа, якое знаходзіцца пад кантролем ХАМАС, падчас вайны загінулі больш за 17 000 палестынцаў.

  • Раней генсакратар ААН Антонію Гютэрыш упершыню прымяніў артыкул 99 Статута ААН, які дазваляе яму папярэджваць Раду Бясьпекі аб праблеме, якая можа несьці пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы.
  • ХАМАС напаў на Ізраіль 7 кастрычніка. Падчас нападаў у краіне загінулі больш за 1400 чалавек, больш за 200 былі ўзятыя ў закладнікі. У адказ Ізраіль пачаў ваенную апэрацыю ў сэктары Газа, які знаходзіцца пад кантролем групоўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG