Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над былым кіраўніком «Белінвестбанку». У чым яго абвінавачваюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

5 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд справы ў дачыненьні да былога старшыні праўленьня «Белінвестбанку» Андрэя Брышцелева. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

У справе таксама праходзяць выканаўчы дырэктар «Белінвестбанку» Андрэй Раманенка і бізнэсовец Ігар Піскуноў. Справу завялі паводле артыкулаў аб атрыманьні хабару, злоўжываньні ўладай і даваньні хабару.

Пра затрыманьне Андрэя Брышцелева ў красавіку 2022 году паведамляла «Наша Ніва».

Разам з былым кіраўніком банка судзяць таксама Андрэя Раманенку — выканаўчага дырэктара «Белінвестбанку», які адказваў за карпаратыўныя фінансы. Як даведалася «Наша Ніва», Раманенка таксама ўзначальваў крэдытны камітэт банку, які прымае рашэньне выдаць крэдыт той ці іншай арганізацыі.

Як сказалі выданьню суразмоўцы ў банкаўскім сэктары, «прычына справы Брышцелева — жаданьне камэрсанта атрымаць крэдыт, які ён не павінен быў атрымліваць згодна з банкаўскімі пратаколамі (калі, напрыклад, у арганізацыі кепскі фінансавы стан, або фінансавы стан добры, але яна патрабуе завялікую для яе суму, або ў кампаніі патэнцыйна небясьпечныя заклады).

Паводле суразмоўцаў, каб атрымаць крэдыт, бізнэсоўцы могуць шукаць чалавека, здольнага націснуць на крэдытны камітэт. Так адбылося з Брышцелевым і Раманенкам.

«Брышцелеў можа націснуць на Раманенку, а Раманенка — на крэдытны камітэт. Гэта ў прынцыпе дрэнная гісторыя, калі ад начальніка крэдытнага камітэту залежаць працоўныя кантракты іншых удзельнікаў. У прыватных банках, як правіла, такога не практыкуецца. Лічыцца, што рашэньні ў дзяржаўных банках часам так прымаюцца, але не пашанцавала менавіта Брышцелеву, які апынуўся пад ударам з доказамі злачынства», — расказалі суразмоўцы «Нашай ніве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG