Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом «Акно» на вершы Алеся Разанава


Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч

Альбом выйшаў да дня нараджэньня славутага беларускага паэта, які адзначаецца 5 сьнежня.

5 сьнежня сёлета Алесю Разанаву (1947–2021) споўнілася б 76 гадоў. Сьпявак і аўтар песень Зьміцер Вайцюшкевіч у межах свайго музычнага праекту WZ-Orkiestra выпусьціў новы альбом «Акно». Песьні ў ім напісаныя на словы Разанава.

Альбом складаецца з 13 асноўных і 2 бонусных трэкаў, піша bellit.info.

«Такога альбому ў Тодара [Зьмітра Вайцюшкевіча] яшчэ не было! Цыкаль кампазыцыяў на вершы Баха айчыннае паэзіі. Голас выключна дэклямуе. Музыка штораз вынікае з тэксту, але далей разьвіваецца сама зь сябе. Тонкая гукаграфіка чаргуецца з аркестровым гучаньнем. Тая аркестра паўстае нібыта з чароўнае скарбонкі.

Што рэальнае, што прывіднае, незразумела. Губляесься ў ляндшафтах, ляціш, падхоплены цячэньнем. Раптам то падлучаецца дзіцячы хор, то выбягае фартэпіяна ў духу мінімалізму, разгортваюцца пласты струнных, сьцеляцца слаі духавых, выплывае лягічны арганны акорд... Захапляльна! Невычэрпна!» — піша пра «Акно» паэт, музычны крытык і дасьледчык Віктар Сямашка.

Слухаць альбом можна на большасьці лічбавых пляцовак: Spotify, YouTube, AppleMusic i іншых.

Алесь Разанаў — выбітны беларускі паэт і перакладчык. Памёр 26 жніўня 2021 году). Аўтар паэтычных зборнікаў, якія лічыцца этапнымі для беларускай паэзіі, — «Каардынаты быцьця» (1976), «Шлях 360» (1981), «Сума немагчымасьцяў: зномы» (2009). У 1969-м яго выключылі зь ліку студэнтаў БДУ за падпісаньне ліста ў ЦК КПБ за аднаўленьне выкладаньня ва ўнівэрсытэце на беларускай мове. Пры спрыяньні Максіма Танка і Ўладзімера Калесьніка скончыў адукацыю ў берасьцейскім пэдінстытуце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG