Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятра Парашэнку ня выпусьцілі з Украіны. У Вярхоўнай Радзе расказалі, чаму


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Першы намесьнік старшыні Вярхоўнай Рады патлумачыў скасаваньне службовай выправы экс-прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнкі і тое, што яму не далі выехаць за мяжу, атрыманьнем ліста з грыфам «для службовага карыстаньня».

Пра гэта піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Зьмест ліста намесьнік кіраўніка Рады Аляксандар Карніенка выдаваць ня стаў. Паводле яго, Парашэнка назваў як галоўную падставу для замежнай выправы ўдзел у непарлямэнцкай падзеі — партыйным форуме Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу — і іншыя сустрэчы высокага ўзроўню.

«Паводле нашых унутраных прынцыпаў, удзел у партыйных захадах дапускаецца, але калі паступіў ліст з грыфам ДСП, які я не магу камэнтаваць, мы вымушаныя былі скасаваць выправу», — сказаў Карніенка ў этэры нацыянальнага тэлемаратону.

Раней у пятніцу Парашэнка заявіў, што раніцай яго ня выпусьцілі за межы Украіны для выправы з 1 па 8 сьнежня, хоць было распараджэньне кіраўніка Рады. З словаў Парашэнкі, бліжэйшымі днямі ў яго былі заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША і Сэйму Польшчы.

Гэта ўжо ня першы раз, калі ўкраінская памежная служба адмаўляе экс-прэзыдэнту ў выезьдзе. У траўні 2022 году ён змог выехаць з Украіны толькі з трэцяй спробы і толькі пасьля таго, як апублікаваў адкрыты ліст прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму. Супраць Парашэнкі ва Ўкраіне заведзены шэраг крымінальных справаў, у прыватнасьці, яго абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе і фінансаваньні тэрарызму пры пастаўках вугалю ў 2014–2015 гадах зь непадкантрольных Кіеву рэгіёнаў Данбасу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG