Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект Politzek.me запусьціў падпіску на данаты для дапамогі палітвязьням


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Плятформа падтрымкі палітвязьняў Беларусі Politzek.me абвясьціла пра запуск падпіскі на данаты для палітвязьняў: дапамога ад тых, хто падпісаўся, будзе аўтаматычна пералічвацца кожны месяц.

«Падпісацца гэтак жа проста, як і заданаціць аднаразова. Пераходзь на сайт politzek.me/donate, выбірай штомесячны плацеж, зручную суму і падпісвайся. Падпіска — гэта надзейная і стабільная дапамога, рэгулярная падтрымка сем’яў палітвязьняў», — адзначаюць у ініцыятыве.

Усе сродкі з падпіскі і разавых данатаў ідуць на перадачы беларускім палітвязьням і адвакацкія паслугі для іх.

У той жа час, клапоцячыся пра тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, у ініцыятыве заклікаюць не рабіць данатаў зь беларускіх картак, а таксама, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, раяць ня лайкаць, не рэпосьціць і не захоўваць інфармацыі пра данаты дзеля вашай бясьпекі.

  • Паводле праекту Politzek.me, у Беларусі цяпер 1679 палітвязьняў.
  • Праваабарончая супольнасьць Беларусі, паводле зьвестак на 28 лістапада, афіцыйна прызнала палітвязьнямі 1441 чалавека, але фактычная колькасьць палітвязьняў можа быць большай, бо сваякі некаторых палітвязьняў просяць не надаваць ім такога статусу, асьцерагаючыся ціску і іншых наступстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG