Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Бадуновай, Тарашкевіча і Адама Станкевіча


Палута Бадунова
Палута Бадунова

Падзеі 29 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1812 — скончылася бітва на Бярэзіне падчас расейска-францускай вайны, слова Bérézina ўвайшло ў францускую мову як сынонім катастрофы.

1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае Лістападаўскае паўстаньне ў Польшчы.

1877Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.

1914 — у Менску на Пярэсьпе, паміж Старавіленскім і Даўгінаўскім трактамі заснаваныя Брацкія вайсковыя могілкі.

1920 ― пачала працу горадзенская Беларуская гімназія.

1945 ― абвясьцілі стварэньне Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі.

1961 ― быў узарваны горадзенскі фарны касьцёл Прачыстай Маці Боскай (Фары Вітаўта).

Руіны разбуранай Фары Вітаўта, 1961
Руіны разбуранай Фары Вітаўта, 1961

У гэты дзень нарадзіліся

1859 — Мікола Янчук, навуковец-славіст, пісьменьнік, беларускі дзяяч у Маскве.

1951 Валеры Дайнэка, сьпявак зь «Песьняроў».

"Песьняры": (злева направа) Валеры Дайнэка, Уладзімер Мулявін, Анатолі Кашапараў, Лявон Барткевіч, Вячаслаў Міхновіч.
"Песьняры": (злева направа) Валеры Дайнэка, Уладзімер Мулявін, Анатолі Кашапараў, Лявон Барткевіч, Вячаслаў Міхновіч.

У памяці

1587Філон Кміта-Чарнабыльскі, аршанскі староста, смаленскі ваявода, аўтар «Лістоў» — помніка старабеларускай літаратуры.

1662Вінцэнт Корвін-Гасеўскі, падскарбі і палявы гетман ВКЛ (злачынна забіты).

1938Палута Бадунова, беларускі палітык (расстраляная).

Палута Бадунова
Палута Бадунова

1938Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык (расстраляны).

Браніслаў Тарашкевіч
Браніслаў Тарашкевіч

1949 — Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

Адам Станкевіч
Адам Станкевіч

2019Анатоль Дзялендзік, драматург.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG