Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завочна арыштавалі прэс-сакратара кампаніі Meta, якой належаць Facebook і Instagram


Сымболіка кампаніі Meta
Сымболіка кампаніі Meta

Эндзі Стоўна ў Расеі завочна перасьледуюць па артыкуле аб садзейнічаньні тэрарызму за тое, што ён выказаўся ня супраць пастоў у сацсетках, якія заклікаюць да «смерці расейскіх захопнікаў».

У Расеі аб’явілі ў вышук і завочна арыштавалі прэс-сакратара кампаніі Meta — уладальніцы сацыяльных сетак Facebook і Instagram.

Вышуковую картку Эндзі Стоўна апублікавала «Медиазона». Паводле зьвестак выданьня, Стоўна завочна перасьледуюць па артыкуле аб садзейнічаньні тэрарызму.

Выданьне дадае, што 11 сакавіка 2022 году Сьледчы камітэт Расеі завёў супраць кампаніі Meta крымінальную справу па гэтым артыкуле — з-за рашэньня кампаніі не блякаваць украінскіх карыстальнікаў за пасты, якія заклікаюць да «сьмерці расейскіх захопнікаў». Аб рашэньні абвясьціў менавіта Стоўн як прэс-сакратар кампаніі.

«Мы часова зрабілі дапушчальнымі формы палітычнага выказваньня, якія ў звычайнай сытуацыі парушалі б нашы правілы, у тым ліку рыторыку з жорсткасьцю, як, напрыклад, „сьмерць расейскім захопнікам“. Мы не будзем дазваляць заклікі да гвалту супраць грамадзянскіх асоб Расеі», — заявіў ён.

Кампанія Meta ў канцы сакавіка 2022 года была прызнаная ў Расіі экстрэмісцкай, яе дзейнасьць забароненая. Яна таксама ўключана ў расейскі сьпіс арганізацый, якія маюць дачыненьне да экстрэмізму або тэрарызму, які вядзе Расфінманіторынг.

Сацсеткі Facebook і Instagram былі заблякаваныя ў Расеі неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Аднак расейскія кліенты працягваюць карыстацца гэтымі сеткамі пры дапамозе ананімізатараў VPN.

У Беларусі няма абмежаваньняў на дзейнасьць Facebook і Instagram.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG