Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведвае прэм’ер-міністар Кубы


Рауль Кастра, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Лукашэнка, архіўнае фота
Рауль Кастра, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Лукашэнка, архіўнае фота

Сёньня ў Беларусь з афіцыйным візытам прыбыў прэмʼер-міністар Кубы Мануэль Марэра Крус, паведамляе БЕЛТА.

У 2021 годзе таваразварот у гандлі паміж дзьвюма краінамі склаў усяго 20 мільёнаў даляраў, гэта быў амаль цалкам экспарт Беларусі на Кубу. Аляксандар Лукашэнка быў на Кубе з візытамі тройчы — у 2000, 2006 і 2012 гадах. У 2019 годзе Беларусь наведаў прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль.

Прымаючы Мігеля Дыяс-Канэля, Аляксандар Лукашэнка адзначыў: «Я добра быў знаёмы зь Фідэлем Кастра. У мяне да гэтага часу прыемныя ўражаньні ад сустрэч зь ім, перамоваў. Я вельмі часта прыводжу гэтага чалавека ў прыклад многім іншым кіраўнікам дзяржаў. Гэта быў вялікі чалавек...».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG