Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 140 гадоў з дня нараджэньня Вацлава Ластоўскага


Вацлаў Ластоўскі
Вацлаў Ластоўскі

Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

8 лістапада 1883 году нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.

Дзень у гісторыі

324 — рымскі імпэратар Канстантын Вялікі на месцы грэцкага гораду Бізантыюм заснаваў Канстантынопаль.

1620 — у часе Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары, якая на некалькі стагодзьдзяў пазбавіла Чэхію незалежнасьці.

1895Вільгельм Рэнтген вынайшаў від радыяцыі, названы пазьней рэнтгенаўскімі або X-промнямі.

Вільгельм Рэнтген
Вільгельм Рэнтген

1923 — «піўны путч» у Мюнхэне, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Ваймарскай Нямеччыне.

1929 — адкрыцьцё Менскага заводу мэдычных прэпаратаў.

1939 — у Менску адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя.

1956 — адкрыцьцё Музэю абароны Берасьцейскай фартэцыі.

Берасьцейская фартэцыя
Берасьцейская фартэцыя

2016 — выбары прэзыдэнта ЗША, абраны Дональд Трамп.

Дональд Трамп
Дональд Трамп

У гэты дзень нарадзіліся

1050Сьвятаполк Ізяслававіч, князь полацкі, тураўскі, вялікі князь кіеўскі.

1784 Тодар Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу».

1785 Міхал Баброўскі, беларускі славіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, уніяцкі сьвятар.

Міхал Баброўскі
Міхал Баброўскі

1847Брэм Стокер, ангельскі пісьменьнік, праславіўся раманам «Дракула».

Замак Дракулы каля Бухарэсту
Замак Дракулы каля Бухарэсту

1858 Тадэвуш Урублеўскі, беларускі адвакат і грамадзкі дзяяч.

1883 Вацлаў Ластоўскі, беларускі навуковец, выдавец, пісьменьнік, публіцыст і палітычны дзяяч, прэм’ер-міністар БНР.

1902Несьцер Сакалоўскі, кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР, а цяпер Рэспублікі Беларусі.

1941Міхась Гурын, беларускі археоляг і гісторык.

У памяці

1847Казімер Чарноўскі, адзін зь першых вынаходнікаў падводнага карабля.

1886 Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., палітычны эмігрант.

1953Іван Бунін, расейскі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Іван Бунін
Іван Бунін

1964 Валянцін Волкаў, народны мастак Беларусі.

2010Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак.

«Партызанская мадона», фрагмэнт карціны Міхаіла Савіцкага
«Партызанская мадона», фрагмэнт карціны Міхаіла Савіцкага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG