Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі паведамілі аб замаху на колішняга ўкраінскага дэпутата, калябаранта Царова. Ён у цяжкім стане


Алег Цароў у Данецку, архіўнае фота
Алег Цароў у Данецку, архіўнае фота

Раней паведамлялі, што ў Маскве хацелі прызначыць яго кіраўніком украінскага ўраду пасьля пасьпяховага ваеннага паходу на Кіеў.

Расейскія СМІ са спасылкай на акупацыйныя ўлады Запароскай вобласьці паведамілі аб замаху на колішняга ўкраінскага дэпутата, калябаранта Алега Царова, ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі ў лякарні Ялты ў Крыме.

«Стан Алег вельмі цяжкі. Цяпер ён у рэанімацыі. Ніякай панажоўшчыны не было. У Алега стралялі», — паведаміў кіраўнік акупацыйных уладаў у Запароскай вобласьці Ўладзімір Рогаў.

Расейскія СМІ паведамілі, што ўначы каля будынку Царова ў Ялце заўважылі машыны хуткай дапамогі і паліцыі.

Інфармацыю пра замах на Алега Царова пацьвердзілі яго сваякі. Такое паведамленьне зьявілася ў яго Telegram-канале. Паводле яго, у Царова двойчы стралялі ноччу на тэрыторыі санаторыя, дзе ён жыве. На момант прыезду хуткай дапамогі ён нібыта быў без прытомнасьці. На гэты момант інфармацыі аб яго стане няма.

Ва Ўкраіне пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня і пераходу Алега Царова на бок Расеі завялі дзьве крымінальныя справы за калябарацыйную дзейнасьць і замах на тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, а таксама за садзейнічаньне расейскай агрэсіі. У першай справе яго завочна асудзілі на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Ён уцёк у Расею ў 2014 годзе.

Раней агенцтва Reuters паведамляла, што Масква «пасьля пасьпяхована ваеннага паходу на Кіеў» плянавала зьмену ўлады ва Ўкраіне — у прыватнасьці, як паведамілі крыніцы, марыянэткавы ўрад павінен быў узначаліць Алег Цароў, але ён не заняў якой-небудзь пасады ў акупацыйных адміністрацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG