Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі ўдары па двух абʼектах у Сырыі пасьля нападаў баевікоў, якіх падтрымлівае Іран


Ізраільскі ўдар па сэктары Газа. Ілюстрацыйнае фота
Ізраільскі ўдар па сэктары Газа. Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн перасьцярог Тэгеран ад нападаў на амэрыканскі пэрсанал на Блізкім Усходзе.

Прэзыдэнт Джо Байдэн загадаў нанесьці ўдары па двух абʼектах у Сырыі пасьля атак на амэрыканскія войскі на мінулым тыдні, паведаміў Пэнтагон. Вайсковае ведамства папярэдзіла, што ЗША прымуць дадатковыя захады, калі атакі з боку падкантрольных Ірану груповак працягнуцца, піша «Голас Амэрыкі».

За апошні тыдзень амэрыканскія войскі ў Іраку і Сырыі зазналі ўдары больш за дзясятак разоў. Вашынгтон мяркуе, што яны наносіліся групоўкамі, якія падтрымлівалі Іран.

ХАМАС (прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй), «Ісламскі джыгад» і лібанская «Хезбала» падтрымліваюцца Тэгеранам.

Міністар замежных спраў Ірану Хусэйн Амір Абдулахіян, выступаючы ў ААН 27 кастрычніка, заявіў, што калі Ізраіль ня спыніць наступ на ХАМАС, «гэты агонь не пашкадуе» ЗША.

Амэрыканскія вайскоўцы ў сваю чаргу нанесьлі ўдары па двух абʼектах на ўсходзе Сырыі, якія выкарыстоўвае іранскі «Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі» і групоўкі, што падтрымліваюцца ім, паведаміў Пэнтагон.

«Гэтыя высокадакладныя ўдары ў мэтах самаабароны зьяўляюцца адказам на сэрыю працяглых і ў асноўным беспасьпяховых нападаў на амэрыканскі пэрсанал у Іраку і Сырыі з боку ваенізаваных груповак, якія падтрымлівае Іран, што пачаліся 17 кастрычніка», — заявіў міністар абароны ЗША Лойд Остын.

«Гэтыя атакі, які падтрымлівае Іран, зьяўляюцца непрымальнымі і павінны спыніцца», — сказаў Осьцін.

Байдэн накіраваў рэдкае пасланьне вярхоўнаму лідэру Ірана аяталу Алі Хамэнэі, у якім перасьцярог Тэгеран ад нападаў на амэрыканскі пэрсанал на Блізкім Усходзе, паведаміў Белы дом у чацьвер.

Ізраіль заявіў у пятніцу, што вайсковыя рэйды ўнутры сэктару Газа зьяўляюцца падрыхтоўкай «да наступнага этапу апэрацыі». Заява прагучала на фоне асьцярог, што наземны наступ на палестынскі анклаў можа прывесьці да больш шырокага канфлікту на Блізкім Усходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG