Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Вітаўта Вялікага


Вітаўт, вялікі князь Літоўскі
Вітаўт, вялікі князь Літоўскі

Падзеі 27 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.

Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, на беразе Беразіны
Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, на беразе Беразіны

1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1962 — гэта дзень, калі сьвет быў найбліжэй да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу савецкая зэнітная ракета зьбіла над Кубай выведны самалёт ЗША; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан, загінуў.

Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны

1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1469 Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.

Эразм Ратэрдамскі
Эразм Ратэрдамскі

1553Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і лекар, спалены на вогнішчы па абвінавачаньні ў ерасі.

1728Джэймз Кук, брытанскі першаадкрывальнік.

1782Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1890Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

Віктар Шутовіч
Віктар Шутовіч

1911Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

1952Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.

У памяці

1430Вітаўт, вялікі князь літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

1505Іван III, вялікі князь маскоўскі.

1837 Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфона.

1887Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1907 Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG