Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў беларускага кінарэжысэра Юрыя Хашчавацкага


Юры Хашчавацкі
Юры Хашчавацкі

Падзеі 18 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Падзеі ў гісторыі

1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1918 — у Парыжы абвясьцілі незалежную дзяржаву чэхаў і славакаў.

1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.

1922 — заснаваная брытанская карпарацыя ВВС.

1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.

1942 — нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета.

1993 — у Латвіі ўвялі новую валюту — лат.

18 кастрычніка дзень нарадзіліся

1523 Ганна Ягелёнка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575–1596 гадах.

1680Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1906Алесь Салагуб, беларускі паэт.

1912 —​ Пятро Бітэль, беларускі перакладчык, літаратар, настаўнік.

1939 —​ Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі. На пачатку 1960-х Освальд жыў у Менску.

1947 —​ Юры Хашчавацкі, беларускі кінарэжысэр, ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і інш. Аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996). У ім Хашчавацкі стварыў сатырычны партрэт будучага дыктатара Лукашэнкі на пачатку кар'еры. Фільм атрымаў міжнароднае прызнаньне, і ў 1997 годзе яму быў прысуджаны прыз Бэрлінскага кінафэстывалю і прэстыжная расейская Прэмія Сахарава. Пасьля прэм'еры на рэжысэра быў учынены напад.

У гэты дзень памерлі

1893 —​ Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры. Яго найлепшы твор — опэра «Фаўст» (1859), у якой кампазытар адмовіўся ад філязофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў опэру, зьвярнуўшыся да мэлядычнага ладу тагачаснага бытавога рамансу.

1931 —​ Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG