Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па «карагоднай справе» асудзілі ўжо 130 чалавек, удзельнікаў пратэстаў 2020-га працягваюць затрымліваць


Карагод у Берасьці падчас акцыі пратэсту 13 верасьня 2020 году
Карагод у Берасьці падчас акцыі пратэсту 13 верасьня 2020 году

Па так званай «карагоднай справе» ў Беларусі асудзілі ўжо больш за 130 чалавек, паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.

Паводле ведамства, СК разам зь міліцыяй працягваюць праглядаць відэазапісы, зробленыя ў гарадах Беларусі падчас пратэстаў 2020 году, для пошуку іх удзельнікаў і прыцягненьня іх да адказнасьці.

Такім чынам яны апазналі і затрымалі 50-гадовую жыхарку Берасьця, якая ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў абласным цэнтры. Ёй ставяць у віну арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу, паводле якога ёй пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

  • 13 верасьня 2020 году ў Берасьці ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў перакрылі рух транспарту на скрыжаваньні бульвараў Касманаўтаў і Шаўчэнка з праспэктам Машэрава, сьпявалі песьні і вадзілі карагоды. Тады ўдзельнікаў акцыі разагналі з дапамогай вадамётаў, а неўзабаве адкрылі крымінальную справу, якую мясцовыя называюць «карагоднай».
  • «Кагародная справа» ўжо стала самай масавай у гісторыі Беларусі крымінальнай справай. Праваабаронцы падлічылі, што асуджаныя атрымалі сумарна сама меней 125 гадоў «хатняй хіміі», 90,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову, 13 гадоў і 8 месяцаў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG