Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Варшавай разгарнулі сучасныя сыстэмы СПА Patriot — упершыню ў гісторыі


Сыстэма Patriot у Польшчы. Ілюстрацыйнае фота
Сыстэма Patriot у Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Ад 6 кастрычніка неба над Варшавай будзе абараняць амэрыканская сыстэма Patriot, польскія вайскоўцы пачынаюць баявое дзяжурства.

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак назваў гэтую падзею гістарычнай і наватарскай.

«Першы раз у гісторыі Варшава атрымлівае супрацьракетную абарону на базе вельмі сучаснага абсталяваньня, думаю, самага сучаснага ў сьвеце — сыстэмы Patriot»,— сказаў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Паводле яго слоў, гэта чарговы этап разьвіцьця супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, якую Польшча рэалізуе ў супрацоўніцтве з ЗША і Вялікай Брытаніяй.

Міністар абароны Польшчы паведаміў, што салдаты супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны і войскаў радыётэхнічнай абароны за сваю службу будуць атрымліваць надбаўкі да зарплаты.

  • Польшча занепакоеная сваёй бясьпекай з прычыны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое доўжыцца больш за паўтара года.
  • Варшава ініцыявала маштабнае пераўзбраеньне свайго войска і істотна павялічвае выдаткі на абарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG