Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэстываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA праходзіць на чатырох пляцоўках па-за межамі Беларусі. Што цікавага сёлета


Лягатып фэстывалю PRADMOVA
Лягатып фэстывалю PRADMOVA

Мерапрыемствы ў рамках Фэстывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA праходзяць у верасьні і кастрычніку ў Батумі (30.09-01.10), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільні (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама анлайн (21, 22, 30 кастрычніка). Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.

Сёньня першы дзень фэстывалю ў Батумі.

Што адбываецца 30 верасьня

  • Дыскусія «Будучыня беларускіх кніг у сучасным сьвеце».
  • Прэзэнтацыя праекту «Кніжны воз»
  • «Непрыдуманыя анэкдоты» ад Зьмітра Бартосіка
  • Прэзэнтацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя 3: на вайне» з удзелам Стася Карпава, Сьвятланы Курс, Аляксандра Чарнухі.
  • Інтэрактыўная лекцыя «Песьні беларускага супраціву» з удзелам Зьмітра Бартосіка і Зьмітра Зайко.
  • Літаратурны квіз PRADMOVA.
  • Сустрэча-чытанка для дарослых «Казкі басаногай душы» з аўтаркай Эльгай Паповай.
  • Майстар-клас па славянскай пісьменнасьці ад мастачкі Дар’і Безінай
  • Прэзэнтацыя настольнай гульні «Шляхта» ад майстэрні «Гуца Цуца»
  • Навучальны трэнінг па тайскім масажы нагамі ад спартсмэнкі Марыны Зялёнай
  • Настольныя спэктаклі «Піпі Доўгаяпанчоха» і «Мама Му» ад Маляваныча
  • Гучныя чытаньні для дзетак «Прыгоды Эліс» з Аляксандрай Хамянок
  • Квэст для дзяцей ад творчая студыі «Ступені»
  • Кінапраглад на беларускай мове для дзяцей

Паводле арганізатараў, гэты год фэстывалю прысьвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменьнікі і інтэлектуалы з усяго сьвету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёньня.

Што чакае гасьцей PRADMOVA ў 2023 годзе

PRADMOVA сёлета пройдзе ў фармаце ўікэнд-фестываляў:

Батумі (30 верасня-1 кастрычніка): лекцыі, літаратурныя дыскусіі і «Паэтычны варушняк».

Варшава (6-9 кастрычніка): сустрэчы зь вядомымі аўтарамі, развагі пра нацыянальную ідэю і будучыню тэатра, прагляд і абмеркаваньне тэатральных пастановак, вялікі канцэрт беларускай музыкі.

Вільня (14-15 кастрычніка): дыскусія пра фэномэн ліцвінізму, дыялёг беларускай паэзіі з паэзіяй краін Балтыі.

Беласток (28-29 кастрычніка): фэстываль завершыцца ў Беластоку, дзе літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваньнямі, прэзэнтацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыяй пра тое, ці варта перачытваць школьны белліт.

Анлайн (21, 22, 30 кастрычніка): для тых, хто не зможа прысутнічаць на мерапрыемствах ужывую, PRADMOVA прапануе магчымасьць далучыцца да фэстывалю ў анлайн-фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG