Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан падтрымаў Алеся Бяляцкага. ФАТАФАКТ


Пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан (Архіўнае фота Аляксандра Карповіча)
Пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан (Архіўнае фота Аляксандра Карповіча)

Стэфан Эрыксан бярэ ўдзел у Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве і яшчэ раз выказвае салідарнасьць са зьняволеным беларускім Нобэлеўскім ляўрэатам, праваабаронцамі Вясны і ўсімі беларускімі палітвязьнямі, паведамляе «Вясна».

Стэфан Эрыксан – швэдзкі дыплямат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швэцыя ў Рэспубліцы Беларусь 2008–2012). Беларуская прапаганда абвінаваціла Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасьць была накіраваная на «разбурэньне» двухбаковых стасункаў. Пасьля гэтага беларускі бок прыняў рашэньне не працягваць яму акрэдытацыю.

Стэфан ведае беларускую мову, пераклаў на швэдзкую творы Васіля Быкава і Ўладзіміра Арлова. Распавядаў, што гады, якія правёў у Беларусі, «былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG