Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік «Паспалітага рушэньня» Сяржук Кедышка заявіў аб выхадзе з арганізацыі


Сяржук Кедышка, 2023
Сяржук Кедышка, 2023

Прадстаўнік вайскова-патрыятычнай абарончай арганізацыі «Паспалітае рушэньне» Сяржук Кедышка расказаў у эфіры «Эўрарадыё», што выходзіць з арганізацыі. 

«Я для сябе вырашыў, што я ўжо не магу быць прадстаўніком, у той якасьці, у якой мяне бачыла беларускае грамадзтва. Таму што ўяўляўся і як кіраўнік, і я меў уплыў на рашэньні, якія прымаюцца ў арганізацыі. У дадзены момант я назіраю, што мае рашэньні ня маюць той вагі. І кожны раз, калі я агучваў свае ініцыятывы, я быў вымушаны спрачацца са сваімі калегамі», — патлумачыў ён.

Сяржук Кедышка ня стаў удавацца ў дэталі, але ўдакладніў, што ён ня быў згодны з тым, што прадстаўнікі арганізацыі ўзаемадзейнічалі зь нейкімі людзьмі, кантакты зь якімі ён сам лічыў немэтазгоднымі.

  • «Паспалітае рушэньне» было створана ў верасьні 2022 году пад эгідай прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валера Сахашчыка. У лістападзе «Рушэньне» было прызнана экстрэмісцкім фармаваньнем. Паведамлялася, што ў ініцыятыве восем харугваў (Варшаўская, Гданьская, Уроцлаўская, Беластоцкая, Лодзкая, Познанская, Віленская і Ковенская) агульнай колькасьцю больш за 150 чалавек. У лютым 2023-га было абвешчана аб стварэньні самастойнай патрыятычна-спартовай абарончай арганізацыі за межамі Беларусі.
  • «Цяпер „Паспалітае рушэньне“ ня толькі парамілітарная арганізацыя. Гэта шырокі грамадзянскі рух, які ставіць сваёй мэтай вызваленьне і абарону Беларусі, а таксама патрыятычнае выхаваньне моладзі і здаровай нацыі, папулярызацыю беларускай культуры, а таксама супрацьдзеяньне расейскай прапагандзе і сьціраньню беларускай самаідэнтычнасьці нашых суайчыньнікаў», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
  • Дзейнасьць «Паспалітага рушэньня» адбываецца па прынцыпе клюбаў вайскова-фізычнай падрыхтоўкі. Такія клюбы цалкам легальныя ў тых краінах, дзе дзейнічае «ПР». Ва ўдзельнікаў трэнінгаў «Паспалітага рушэньня» няма баявой зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG