Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля «Вечнага агню» ў Менску невядомыя зрабілі стыхійны «мэмарыял» у памяць Прыгожына і Уткіна


У тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнэра», зьявіліся фота, на якіх двое невядомых зьмясьцілі фота кіраўніка ПВК Яўгенія Прыгожына і камандзіра «Вагнэра» Дзьмітрыя Уткіна ля «Вечнага агню» на плошчы Перамогі ў цэнтры Менску.

«Два супрацоўнікі ПВК Вагнэра, знаходзячыся ў адпачынку ў Беларусі, зрабілі мэмарыял памяці ў Менску на Плошчы Перамогі. Ніхто не забыты, нішто не забыта!» — гаворыцца ў подпісе пад фота.

Манумэнт Перамогі і «Вечны агонь» на плошчы Перамогі ў Менску стварылі ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў памяць пра воінаў Савецкай арміі, партызанаў і падпольшчыкаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Увечары 13 жніўня ў Цвярской вобласьці Расеі разьбіўся самалёт Embraer Legacy 600, які належаў заснавальніку ПВК «Вагнэра» Яўгенію Прыгожыну. Як паведаміла Расавіяцыя, на борце знаходзіліся дзесяць чалавек, у тым ліку сам Прыгожын, камандзір ПВК Дзьмітрый Уткін і Валерый Чакалаў — кіраўнік фірмаў, зьвязаных з Прыгожыным. Усе яны загінулі. Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу па арт. 263 КК — «Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту».

  • Камандзір ПВК «Вагнэра» Дзьмітры Уткін адкрыта спавядаў ідэі германскага нацыянал-сацыялізму і зрабіў сабе вялізную татуіроўку ў выглядзе свастыкі.
  • Байцы «Вагнэра» ўдзельнічаюць у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай, наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
  • У студзені 2023 году Мінфін ЗША прызнаў ПВК «Вагнэр» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй і ўвёў санкцыі супраць структур, зьвязаных з гэтай вайсковай кампаніяй і яе заснавальнікам.
  • У красавіку Эўразьвяз унёс ПВК «Вагнэр» у санкцыйны сьпіс за «актыўны ўдзел у расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны». Парлямэнты Літвы і Францыі прызналі ПВК «Вагнэр» тэрарыстычнай арганізацыяй. Таксама супраць Прыгожына ўвялі санкцыі Канада і Вялікая Брытанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG