Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у 1432 годзе пачалася грамадзянская вайна ў ВКЛ


Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыйнае фота
Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 жніўня 1432 году князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

Таксама ў гэты дзень

1897Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

Томас Эдысан
Томас Эдысан

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе.

1939 — інсцэнаваны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў абвешчаны прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

Лех Валэнса, 1989 год
Лех Валэнса, 1989 год

1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.

1996 — Расея і Чачэнія падпісалі пагадненьне, якое скончыла Першую чачэнскую вайну.

У гэты дзень нарадзіліся

1832 Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў у Беларусі і ў Літве.

1850 Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

У памяці

1867 Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

Шарль Бадлер
Шарль Бадлер

1931Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

Марына Цьвятаева, 1926 год.
Марына Цьвятаева, 1926 год.

1997 Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG