Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыцьцё» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі


Будынак рэлігійнай супольнасьці «Новае жыцьцё» ў Менску, які ўжо не існуе.
Будынак рэлігійнай супольнасьці «Новае жыцьцё» ў Менску, які ўжо не існуе.

У паведамленьні супольнасьці гаворыцца:

«Сёньня мы атрымалі ліст аб рашэньні суду па інфармацыйнай прадукцыі царквы. Суд пастанавіў: прызнаць экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйную прадукцыю, а менавіта інстаграм акаўнт new_life_by ідэнтыфікатар "«https://www. instagram. com/new_life_by», відэаролік пад загалоўкам «Позиция христиан Церкви «Новая Жизнь» (https://www. youtube. com/watch? v=sky8gTAjHn)».

Каналы гэтай рэлігійнай супольнасьць сталі недаступныя.

12 жніўня стала вядома, што ўлады даслалі грамадзе царквы «Новае жыцьцё» ліст зь інфармацыяй пра судовае паседжаньне, дзе будзе разглядацца пытаньне прызнаньня інфармацыйнай прадукцыі царквы экстрэмісцкімі матэрыяламі.

20 чэрвеня ў Мінску пачалі зносіць былы будынак царквы «Новае жыцьцё». Будынак быў пераабсталяваным са старога кароўніка ў пачатку ХХІ стагодзьдзя. Ужо ў 2005 годзе гарадзкія ўлады спрабавалі выселіць царкву з будынка на вуліцы Кавалёва, 72, пазбавіўшы абшчыну права карыстаньня зямельным участкам. Але тады вернікі змаглі абараніць сваю грамаду.

Гісторыя грамады «Нован жыцьцё»

  • Грамада хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» была зарэгістраваная ў 1992 годзе.
  • У 2002 годзе яна купіла былы кароўнік тады яшчэ ў вёсцы Сухарава Менскага раёну, адрамантавала яго і стала праводзіць у ім набажэнствы.
  • У 2005 годзе гарадзкія ўлады пазбавілі рэлігійную грамаду права карыстаньня зямельным участкам.
  • У кастрычніку 2006 году вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Калі сытуацыя вакол «Новага жыцьця» займела шырокі міжнародны рэзананс, улады адступілі.
  • У 2009 будынак царквы афіцыйна перадалі на балянс ЖРЭА Маскоўскага раёну.
  • У 2020 годзе вернікі «Новага жыцьця» пасьля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый.
  • 17 лютага 2021 году судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні сілавікоў падчас малітвы. Яны апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.
  • На месцы царквы ўлады плянуюць збудаваць школу з басэйнам, а навокал — густанаселены мікрараён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG