Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве па абвінавачаньні ў «распальваньні варожасьці» асудзілі эколяга Ганну Скрыган


Ганна Скрыган, архіўнае фота
Ганна Скрыган, архіўнае фота

Суд прайшоў у закрытым рэжыме.

У Магілёве вучоную-эколяга Ганну Скрыган прысудзілі да двух гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе «Вясна».

Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд 47-гадовай кандыдатцы геаграфічных навук, былой загадчыцы катэдры Ганьне Скрыган, абвінаваціўшы яе ў распальваньні сацыяльнай варожасці паводле ч.1 арт 130 КК. Справу разглядала судзьдзя Ірына Цяплова.

Падрабязнасьці працэсу і крымінальнай справы невядомыя. Раней стала вядома аб тым, што Магілёўскі абласны суд 21 жніўня заплянаваў закрытае судовае пасяджэньне над Ганнай Скрыган.

  • Ганна Скрыган — кандыдат геаграфічных навук, былая кіраўніца Магілёўскага аддзяленьня міжнароднага аб’яднаньня «Экапраект». Яна рэгулярна ўдзельнічала ў навуковых канфэрэнцыях, зьвязаных з экалёгіяй і урбаністыкай, неаднаразова выступала экспэртам падчас ток-шоу Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў. У Беларуска-расейскім унівэрсытэце ў розны час яна была дацэнтам катэдры бясьпекі жыцьцядзейнасьці, а таксама загадчыкам катэдры аўтамабільных дарог.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG