Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для палітзьняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўленьня волі


Арцём Лябедзька ў судзе. Менск. 21 жніўня 2023
Арцём Лябедзька ў судзе. Менск. 21 жніўня 2023

Палітвязьня Арцёма Лябедзьку вінавацяць у фінансаваньні дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня.

Для палітзьняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўленьня волі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Чакаецца, што вырак будзе абвешчаны 24 жніўня.

Працэс у Менскім гарадзкім судзе Арцёма Лябедзькі, сына апазыцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі, узначальвае судзьдзя Яўген Пісарэвіч.

Палітвязьня вінавацяць паводле арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»). Яго затрымалі сёлета 28 сакавіка.

На пытаньне аб прызнаньні віны Арцём Лябедзька 21 жніўня сказаў, што яму не зразумелая сутнасьць выстаўленых абвінавачаньняў, піша БелТа.

Згодна з матэрыяламі справы, Лябедзька перавёў грошы ў тры неназваныя арганізацыі, якія пасьля прызналі «экстрэмісцкімі». Таксама ён пераводзіў грошы праз Facebook.

Арцём Лябедзька на судзе віны не прызнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG