Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ: Генэрала Суравікіна зьнялі з пасады камандуючага Вайскова-касьмічнымі сіламі Расеі


Сяргей Суравікін
Сяргей Суравікін

Генэрал арміі Сяргей Суравікін, верагодна, зьняты з пасады камандуючага Вайскова-касьмічнымі сіламі (ВКС) РФ.

Пра гэта паведаміў вядомы расейскі журналіст Аляксей Венядзіктаў са спасылкай на сакрэтны ўказ прэзыдэнта Расеі. Пры гэтым, паводле інфармацыі Венядзіктава, Суравікін ня звольнены з войска, ён застаецца ў распараджэньні Мінабароны.

Крыніца агенцтва РБК, «знаёмая з сытуацыяй», паведамляе, што вызваленьне генэрала ад пасады зьвязанае зь пераходам на іншую працу. «Цяпер ён у кароткатэрміновым адпачынку», — удакладніў адзін з суразмоўцаў выданьня.

Паводле зьвестак расейскай журналісткі Ксеніі Сабчак, Суравікін быў звольнены закрытым указам яшчэ 18 жніўня. Афіцыйна такі дакумэнт апублікаваны ня быў.

Аб зьняцьці генэрала з пасады паведамілі і расейскія праваенныя блогеры. «Рыбар» піша, што Суравікіна адхілілі практычна адразу пасьля мяцяжу кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына ў ліпені гэтага году.

Суравікін камандаваў расейскімі войскамі ва Ўкраіне з кастрычніка 2022 па студзень 2023 году. Пасьля гэтага яго перавялі на пасаду намесьніка камандуючага. У той жа час з 2017 году Суравікін займаў пасаду камандуючага ВКС.

У чэрвені сёлета падчас мяцяжу вагнэраўцаў Суравікін запісаў відэазварот да наймітаў ПВК «Вагнэр», заклікаўшы іх вярнуцца ў месцы дысьлякацыі. У СМІ раней зьяўляліся паведамленьні пра сувязі Суравікіна з заснавальнікам ПВК Яўгеніем Прыгожыным. Па некаторых дадзеных, генэрала затрымалі — ва ўсякім разе, з тых часоў ён не зьяўляўся на публіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG