Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: актор Дзяніс Іваноў выйшаў на волю


Дзяніс Іваноў зь сям'ёй. Архіўнае фота
Дзяніс Іваноў зь сям'ёй. Архіўнае фота

Паводле стану на 21 жніўня ў Беларусі 1495 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных нават большая.

Палітвязень Дзяніс Іваноў выйшаў на волю 29 ліпеня, цалкам адбыўшы тэрмін, паведамляе «Вясна».

Палітзьняволены працуе ў галіне кіно. Ён актор, здымаўся ў сэрыяле «Вяртаньне Мухтара», быў кастынг-дырэктарам стужкі. Дзяніса асудзілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу на два гады «хіміі», якія ён адбываў у ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на «БелТІЗ». Ужо ў ПУАТ Дзяніс ажаніўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG