Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Краўцова Макара; гадавіна ўтварэньня Каардынацыйнай рады па транзыце ўлады


Прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва Каардынацыйнай рады (зьлева направа: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі). Менск, 18 жніўня 2020 г.
Прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва Каардынацыйнай рады (зьлева направа: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі). Менск, 18 жніўня 2020 г.

Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

18 жніўня 1891 году нарадзіўся Краўцоў Макар (сапраўднае імя Макар Касьцевіч), пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Краўцоў Макар
Краўцоў Макар

Гэты дзень у гісторыі

1201 — заснаваны горад Рыга.

1682 — на царскі пасад у Расеі ўступіў Пётр I.

1868 ― францускі астраном П’ер Жансэн адкрыў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт гелій.

1924 ― арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава ў Менску.

Барыс Савінкаў
Барыс Савінкаў

1968 ― кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну.

1976 ― нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

1991 ― хатні арышт прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова ў Крыме.

2009 — Грузія завяршыла працэс выхаду з Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.

2020 — у Менску прайшло першае пасяджэньне Каардынацыйнай рады па транзыце ўлады.

У гэты дзень нарадзіліся

1611 Людвіка Марыя Ганзага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза ― Уладзіслава і Яна Казімера.

1830Франц Ёсіф I, імпэратар Аўстрыі і кароль Вугоршчыны.

Франц Іосіф І
Франц Іосіф І

1904Макс Фактар, парфумэр, заснавальнік кампаніі «Макс Фактар».

1922 Ален Роб-Грые, францускі пісьменьнік.

1933 Раман Паланскі, кінарэжысэр.

Раман Паланскі
Раман Паланскі

1947 Мікола Трухан, тэатральны рэжысэр.

1954 Януш Вішнеўскі, польскі пісьменьнік.

У памяці

1227Чынгісхан, заснавальнік і вялікі хан Мангольскай імпэрыі.

Помнік Чынгісхану ў Манголіі
Помнік Чынгісхану ў Манголіі

1850Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1940Вальтэр Крайсьлер, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі.

1944Эрнст Тэльман, старшыня Нямецкай партыі камуністаў (забіты ў канцлягеры Бухэнвальд).

1988 Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG