Беларускія літары і гукі. ТЭСТ

Беларускія літары і гукі. ТЭСТ

Навык чытаньня — гэта ж і ўменьне пачуць за літарамі гукі, а за гукамі ўбачыць літары. Каб ён у вас зусім не дэградаваў цягам лета, прапануем ТЭСТ, зусім просты (хоць часам ён і нагадвае кантрольную)).

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Не. Тры літары: Іўе, але ажно пяць гукаў: [ЙÍЎЙЭ] ! Або такой транскрыпцыяй: [jíŭje]. Пачатковае І пад націскам вымаўляецца [ЙІ]: [йіхны], [йіншы]. Таксама Е ў пачатку слова, пасьля галосных і пасля Ў азначае два гукі [ЙЭ] (зрэшты, вы ж і так гэта добра ведаеце з школы).

Так! Тры літары: Іўе, але ажно пяць гукаў: [ЙÍЎЙЭ]. Або такой транскрыпцыяй: [jíŭje]. Пачатковае І пад націскам вымаўляецца [ЙІ]: [йіхны], [йіншы]. Таксама Е ў пачатку слова, пасьля галосных і пасля Ў азначае два гукі [ЙЭ] (зрэшты, вы ж і так гэта добра ведаеце з школы).

Так, чатыры гукі: [ДЗЬ] [Э] [ЦЬ] [І]. Ці такой транскрыпцыяй: [d͡z'éc'i]. Гук ДЗ (ДЗЬ) ня мае сваёй асобнай літары ў нашых альфабэтах і абазначаецца дыграфам (дзьвюма літарамі).

Не, тут чатыры гукі: [ДЗЬ] [Э] [ЦЬ] [І]. Ці такой транскрыпцыяй: [d͡z'éc'i]. Гук ДЗ (ДЗЬ) ня мае сваёй асобнай літары ў нашых альфабэтах і абазначаецца дыграфам (дзьвюма літарамі).

Не, тут чатыры гукі: [ДЗЬ] [Э] [ЦЬ] [І]. Ці такой транскрыпцыяй: [d͡z'éc'i]. Гук ДЗ (ДЗЬ) ня мае сваёй асобнай літары ў нашых альфабэтах і абазначаецца дыграфам (дзьвюма літарамі).

Так. Правільна вымаўляць трэба [нясьвíскі], бо 1) перад наступным мяккім С памякчаецца; 2) беларуская мова спрашчае зьбегі шумных гукаў: ШС, ЖС гучаць проста як [C]. Дарэчы, тарашкевіцай (клясычным правапісам) пішацца як вымаўляецца.

Не, правільна вымаўляць трэба [нясьвíскі], бо 1) перад наступным мяккім С памякчаецца; 2) беларуская мова спрашчае зьбегі шумных гукаў: ШС, ЖС гучаць проста як [C]. Дарэчы, тарашкевіцай (клясычным правапісам) пішацца як вымаўляецца.

Не. Прынамсі трыма — кірыліцай, лацінкай і арабіцай. Беларускія татары з ХVІ стагодзьдзя пісалі па-беларуску арабскімі літарамі свае рэлігійныя кнігі — кітабы (кітаб і значыць „кніга“ па-арабску).

Не. Прынамсі трыма — кірыліцай, лацінкай і арабіцай. Беларускія татары з ХVІ стагодзьдзя пісалі па-беларуску арабскімі літарамі свае рэлігійныя кнігі — кітабы (кітаб і значыць „кніга“ па-арабску).

Так, прынамсі трыма — кірыліцай, лацінкай і арабіцай. Беларускія татары з ХVІ стагодзьдзя пісалі па-беларуску арабскімі літарамі свае рэлігійныя кнігі — кітабы (кітаб і значыць „кніга“ па-арабску).

Так. Літару Э беларускія пісары прыдумалі ў XV cтагодзьдзі, „перавярнуўшы“ Є. Ужывалі спачатку ў пазычаных, а потым і ў сваіх словах, каб абазначаць цьвёрдасьць папярэдняга зычнага: фэстъ, стрэмя, грэбля.

Не. Беларускія пісары ў XV cтагодзьдзі прыдумалі літару Э, „перавярнуўшы“ Є. Ужывалі спачатку ў пазычаных, а потым і ў сваіх словах, каб абазначаць цьвёрдасьць папярэдняга зычнага: фэстъ, стрэмя, грэбля.

Так. Для гукаў [ДЖ] і [ДЗ] у беларускіх кірыліцы і лацінцы не было асобных літараў. Паэт Уладзімер Дубоўка ў 1928 годзе прапанаваў дапоўніць беларускую кірыліцу літарамі для іх, прычым тая, што для [ДЖ], моцна нагадвае лацінскую G, а камуністычным уладам БССР ён патлумачыў, што гэта „злучэньне сярпа і молата“. Але гэта не дапамагло ані літары, ані паэту, якога неўзабаве арыштавалі.

Не, тут пра [ДЖ]. Для гэтага гуку ў беларускіх кірыліцы і лацінцы не было асобнай літары, як і для [ДЗ]. Паэт Уладзімер Дубоўка ў 1928 годзе прапанаваў дапоўніць беларускую кірыліцу літарамі для іх, прычым тая, што для [ДЖ], моцна нагадвае лацінскую G, а камуністычным уладам БССР ён патлумачыў, што гэта „злучэньне сярпа і молата“. Але гэта не дапамагло ані літары, ані паэту, якога неўзабаве арыштавалі.

Не, літару Ґ. Яна азначае выбухны гук (як у словах ґанак ці мазґі), у беларускай кірыліцы з XVII стагодзьдзя. Тарашкевіч не ўключыў літару Ґ у асноўны альфабэт, бо яна „азначае гук, які ў беларускай мове сустракаецца рэдка“. Але і не забараніў. Прыблізна як расейцы літару Ё.

Так. Літара Ґ азначае выбухны гук (як у словах ґанак ці мазґі), у беларускай кірыліцы з XVII стагодзьдзя. Тарашкевіч не ўключыў літару Ґ у асноўны альфабэт, бо яна „азначае гук, які ў беларускай мове сустракаецца рэдка“. Але і не забараніў. Прыблізна як расейцы літару Ё.

Не, літару Ґ. азначае выбухны гук (як у словах ґанак ці мазґі), у беларускай кірыліцы з XVII стагодзьдзя. Тарашкевіч не ўключыў літару Ґ у асноўны альфабэт, бо яна „азначае гук, які ў беларускай мове сустракаецца рэдка“. Але і не забараніў. Прыблізна як расейцы літару Ё, якая ў беларускай мове абавязковая.

Не. ŁOŚ = ЛОСЬ. Літара Łł у беларускім нацыянальным альфабэце лацінцы абазначае цьвёрды гук [Л] (літара L — для мяккага гуку [ЛЬ], як і ў самой лацінскай мове). А ў літары Śś мяккасьць абазначана рысачкай. А LOS — гэта лёс.

Так, ŁOŚ = ЛОСЬ. Літара Łł у беларускім нацыянальным альфабэце лацінцы абазначае цьвёрды гук [Л] (літара L — для мяккага гуку [ЛЬ], як і ў самой лацінскай мове). А ў літары Śś мяккасьць абазначана рысачкай.

Не. ŁOŚ = ЛОСЬ. Літара Łł у беларускім нацыянальным альфабэце лацінцы абазначае цьвёрды гук [Л] (літара L — для мяккага гуку [ЛЬ], як і ў самой лацінскай мове). А ў літары Śś мяккасьць абазначана рысачкай.

Не. Адпаведна вымаўленьню — guzik. Выбухны гук мае сваю літару Gg, У альфабэце беларускае лацінкі Тарашкевіча гэтая літара роўная зь іншымі. А шчылінны, „звычайны“ беларускі гук [Г] абазначаецца ў лацінцы літарай Hh: Вольга = Volha.

Так. Адпаведна вымаўленьню — guzik. Выбухны гук мае сваю літару Gg, У альфабэце беларускае лацінкі Тарашкевіча гэтая літара роўная зь іншымі. А шчылінны, „звычайны“ беларускі гук [Г] абазначаецца ў лацінцы літарай Hh: Вольга = Volha.

Не. Адпаведна вымаўленьню — guzik. Выбухны гук мае сваю літару Gg, У альфабэце беларускае лацінкі Тарашкевіча гэтая літара роўная зь іншымі. А шчылінны, „звычайны“ беларускі гук [Г] абазначаецца ў лацінцы літарай Hh: Вольга = Volha.

Не, дыякрытыкі ўіх усіх розныя. Ім усім ёсьць помнікі, спадзяемся, не надмагільныя, і яны будуць жыць вечна. Помнік літары Ӧ ў Сыктыўкары, сталіцы Рэспублікі Комі, якая цяпер належыць да Расеі. Помнік Ñ у горадзе Лягроньнё (Logroño), цэнтры гішпанскай правінцыі Рыёха, слаўнай сваім віном. А помнік літары Ў — у Скарынавым Полацку, пастаўлены ў 2003 годзе.

Не. Капіевіч прыдумаў дызайн кірылічных літараў, а не самыя літары, і памёр у 1714-м. А гэтым літарам ёсьць помнікі, спадзяемся, не надмагільныя, і яны будуць жыць вечна. Помнік літары Ӧ ў Сыктыўкары, сталіцы Рэспублікі Комі, якая цяпер належыць да Расеі. Помнік Ñ у горадзе Лягроньнё (Logroño), цэнтры гішпанскай правінцыі Рыёха, слаўнай сваім віном. А помнік літары Ў — у Скарынавым Полацку, пастаўлены ў 2003 годзе.

Так. Ім усім ёсьць помнікі, спадзяемся, не надмагільныя, і яны будуць жыць вечна. Помнік літары Ӧ ў Сыктыўкары, сталіцы Рэспублікі Комі, якая цяпер належыць да Расеі. Помнік Ñ у горадзе Лягроньнё (Logroño), цэнтры гішпанскай правінцыі Рыёха, слаўнай сваім віном. А помнік літары Ў — у Скарынавым Полацку, пастаўлены ў 2003 годзе.