Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Масквы паведаміў пра зьнішчэньне сіламі СПА дрона, які ляцеў на горад


UKRAINE-CRISIS/RUSSIA-DRONES
UKRAINE-CRISIS/RUSSIA-DRONES

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў нядзелю 6 жніўня ў раёне 11 гадзін была «спроба прарыву на горад» бесьпілётнага лятальнага апарата. Яго, паводле Сабяніна, зьнішчылі на падлёце сілы супрацьпаветранай абароны.

Расейскія вайскоўцы заявілі, што раніцай 6 жніўня зьбілі ўкраінскі бесьпілётнік у Падольскім раёне Маскоўскай вобласьці. У Мінабароны заявілі пра спробу «тэрарыстычнага нападу» з выкарыстаньнем дрона па аб’ектах на тэрыторыі рэгіёну. Украіна гэтага не камэнтавала.

Адначасова стала вядома, што ў маскоўскім аэрапорце Ўнукава ўвялі часовыя абмежаваньні на прыём і адпраўку самалётаў. Як паведамілі ў прэс-службе аэрапорта, там уведзены плян «Дыван». Ён прадугледжаны на выпадак, калі ў небе фіксуюцца невядомыя ці небясьпечныя абʼекты. Затрымалі сама меней 11 рэйсаў на вылет і 15 на прылёт.

Два дроны былі зьбітыя раніцай 6 жніўня над Карачэўскім раёнам Бранскай вобласьці, заявіў губэрнатар рэгіёну Аляксандр Багамаз. Паводле яго, дроны былі зьнішчылі сыстэмай СПА, разбурэньняў і пацярпелых няма.

Папярэднія атакі бесьпілётнікаў на Маскву адбыліся 30 ліпеня і 1 жніўня. Тады быў пашкоджаны фасад офісных вежаў у «Масква-Сіці».

Кіеў не камэнтуе абстрэлы прымежных расейскіх тэрыторый. У апошні час атакі дронаў усё часьцей зазнаюць не толькі рэгіёны, якія мяжуюць з Украінай, але і цэнтральныя раёны Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG