Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі пачаліся перамовы аб мірным урэгуляваньні ва Ўкраіне


Уладзімер Зяленскі прыляцеў у Саудаўскую Арабію
Уладзімер Зяленскі прыляцеў у Саудаўскую Арабію

На перамовы ў Джыдзе сабраліся прадстаўнікі каля 40 краін, якія будуць імкнуцца распрацаваць ключавыя прынцыпы таго, як пакласьці канец расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну, паведамляе Reuters. Абмеркаваньне будзе праходзіць без удзелу Расеі.

Двухдзённая сустрэча зьяўляецца часткай дыпляматычных намаганьняў Украіны па стварэньні падтрымкі па-за межамі сваіх асноўных заходніх прыхільнікаў, зьвяртаючыся да краін Глябальнага Поўдня, якія ня хочуць прымаць нечы бок у канфлікце, які ўдарыў па сусьветнай эканоміцы.

Аднак незразумела, ці скіраваныя перамовы на падрыхтоўку сумеснай заявы, і прадстаўнік Украіны на сустрэчы сказаў, што размова «будзе цяжкай».

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў надзею, што гэтая ініцыятыва прывядзе да зацьвярджэньня прынцыпаў, якія, на яго думку, павінны грунтавацца на «ўкраінскай формуле міру», што складаецца з 10 пунктаў, і ўключае захаваньне яе тэрытарыяльнай цэласнасьці, вывад расейскіх войскаў з акупаваных тэрыторый. Крэмль, які гэтую формулу адрынае, заявіў, што будзе «сачыць» за сустрэчай. Украінскія, расейскія і міжнародныя афіцыйныя асобы заяўляюць, што зараз няма пэрспэктываў наўпроставых мірных перамоваў паміж Украінай і Расеяй, ва ўмовах вайны.

Саміт важны для Ўкраіны, паколькі ён дае магчымасьць зьвярнуцца да краін, якія захавалі нэўтралітэт, у тым ліку Індыі і Бразыліі, удакладняе Reuters. Асабліва значным лічыцца ўдзел Кітаю, які накіраваў у Арабію спэцпрадстаўніка ў эўразійскіх справах Лі Хуэя. Кітай ня ўдзельнічаў у папярэднім раўндзе перамоваў у Капэнгагене, падтрымлівае цесныя эканамічныя і дыпляматычныя адносіны з Расеяй ад пачатку канфлікту і адхіляе заклікі асудзіць Маскву.

Саудаўская Арабія, найбуйнейшы ў сьвеце экспарцёр нафты, якая падтрымлівае кантакты з абодвума бакамі пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым леташняга году, адыграла пэўную ролю ў скліканьні краін, якія не далучыліся да ранейшых сустрэч, заявілі заходнія дыпляматы.

Сама Саудаўская Арабія падтрымала рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, якія асуджаюць уварваньне. У траўні каралеўства прымала Зяленскага на саміце Лігі арабскіх дзяржаў у Джыдзе, дзе прэзыдэнт Украіны абвінаваціў некаторых арабскіх лідэраў у тым, што яны «заплюшчваюць вочы» на жахі расейскага ўварваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG