Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскву зноў атакавалі дроны, два зь іх патрапілі ў вежы «Масква-Сіці»


Выгляд пашкоджанага офіснага блёка Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтру Масква-Сіці пасьля паведамленьня пра атаку бесьпілотнікаў у Маскве 30 ліпеня 2023 году
Выгляд пашкоджанага офіснага блёка Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтру Масква-Сіці пасьля паведамленьня пра атаку бесьпілотнікаў у Маскве 30 ліпеня 2023 году

У ноч з 29 на 30 ліпеня Маскву зноў атакавалі бесьпілётнікамі, паведаміў мэр горада Сяргей Сабянін.

У выніку начной атакі дронаў, паводле сьцьвярджэньня ўладаў Масквы — украінскіх, «нязначна пашкоджаныя фасады на дзьвюх офісных вежах Сіці, ахвяраў і пацярпелых няма», заявіў Сяргей Сабянін.

Пры гэтым тэлеграм-каналы і ТАСС пішуць пра аднаго пацярпелага. Паводле зьвестак «Осторожно, Москва» аскепкам параніла дзяўчыну. Тэлеграм-канал апублікаваў відэа, на якім бачны пажар.

Тэставая вуліца каля вежаў перакрылі. ТАСС паведаміла, што ў 50-павярховым будынку IQ-квартал выбіла вокны на пятым і шостым паверхах, а ў вежы Вока-2 — зь першага па чацьвёрты паверхі.

«Выбуховай хваляй з офіса Масквы-Сіці вынесла дакумэнтацыю Міністэрства лічбавага разьвіцьця, якое знаходзіцца ў комплексе IQ-квартал», — сьцьвярджае тэлеграм-канал «Осторожно, Москва».

Мінабароны РФ паведаміла, што бесьпілётнікаў было тры. Адзін бесьпілётнік, сьцьвярджае ведамства, быў зьнішчаны сродкамі СПА ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласьці, а яшчэ два «прыгнечаныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і, страціўшы кіраваньне, пацярпелі крушэньне на тэрыторыі комплексу нежылых будынкаў Масква-Сіці».

З прычыны атакі закрывалі аэрапорт Унукава, а ў паветранай зоне Масквы і Падмаскоўя забаранялі палёты. Цяпер аэрапорт працуе. Вуліца каля Масква-Сіці ўсё яшчэ перакрытая, адтуль эвакуююць людзей, піша выданьне «Медиазона».

Гэта ўжо ня першы такі інцыдэнт у Маскве за апошнія тыдні. Тыдзень таму Маскву таксама атакавалі бесьпілётнікі. Абломкі дронаў тады выявілі на Камсамольскім праспэкце — у многіх будынках было выбітае шкло. Яшчэ адзін бесьпілётнік трапіў у бізнэс-цэнтар на вуліцы Ліхачова.

Ва Ўзброеных сілах Украіны пракамэнтавалі атакі дронаў на Маскву і Крым наступным чынам:

«У Расеі заўсёды нешта лётае, і ў Маскве ў тым ліку. Тых, каго вайна „не датычыцца“, яна ўжо датычыцца. Ужо ёсьць пэўныя настроі ў Расеі — нешта прылятае, прылятае гучна. Таму казаць пра расейскі спакой у глыбінцы ўжо не даводзіцца. Яны атрымалі тое, што хацелі», — заявіў сьпікер Паветраных сіл УСУ Юры Ігнат у этэры праграмы навінаў украінскага ТБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG