Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 505 гадоў таму пабачыў сьвет першы беларускі лемантар


Факсымільнае выданьне «Буквара» 1618 году
Факсымільнае выданьне «Буквара» 1618 году

Падзеі 24 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1198 — заснаваны горад Рыга.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1993 — у Лідзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.

Instagram Скарыны: Жыцьцё першадрукара ў 13 падарожжах

1993 — канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікавана паведамленьне Цэнтральнага банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.

2007 — у Наваградку адкрыты мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз тайна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.

У гэты дзень нарадзіліся

1761 — Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1783 — Сымон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы.

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік.

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст.

1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак.

1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзеяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.

1926 — Вольга Церашчатава, беларуская мастацтвазнаўца.

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно.

1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.

1950 — Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзяяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».

У памяці

1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф.

1927 — Акутагава Руноскэ, японскі паэт і пісьменьнік.

2003 — Сяргей Кавалёў, беларускі гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG