Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярнуўся з вайны ва Ўкраіне, захапіў катэдж, дзе раней жыў Януковіч, пагражаў ісьці на Крэмль. Расейца забілі падчас штурму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Узброены чалавек, які захапіў адзін з дамоў падмаскоўным катэджным пасёлку, быў забіты падчас штурму. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы і тэлеграм-канал «База».

Паводле інфармацыі «Базы», зламысьнік нядаўна вярнуўся з вайны ва Ўкраіне і казаў, што выконвае загады Бога. Тэлеграм-канал Shot публікуе відэа, на якім чуваць страляніну. Па дадзеных Shot, мужчына, які захапіў дом, адстрэльваўся ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў з аўтамата Калашнікава. Аб пацярпелых не паведамлялася.

Як піша «Медыязона», паведамленьне аб узломе аднаго з дамоў паступіла на пульт аховы пасёлка раніцай у суботу. Ахоўнікі і паліцыянт убачылі на месцы разьбітае шкло на першым паверсе, а ў самім будынку — раскіданыя патроны і крамы ад аўтамата. З другога паверха да іх спусьціўся чалавек у ваеннай форме, касцы і бронекамізэльцы. Пад пагрозай зброі ён замкнуў паліцыянта і двух ахоўнікаў у адным з пакояў. Тыя пасьля ўцяклі праз акно.

Дэпутат Дзярждумы Расеі Аляксандр Хінштэйн сьцьвярджае, што ўзброены чалавек — 35-гадовы ўраджэнец Краснаярска Вячаслаў Чарненка. Як піша Хінштэйн у тэлеграме, ён «пачаў вылучаць палітычныя лёзунгі і крычаць, што сабраў цэлы арсэнал зброі, каб ісьці ў паход на Крэмль». Якія менавіта лёзунгі вылучаў, не паведамляецца.

Расейскі тэлеграм-канал 112 са спасылкай на мясцовых жыхароў сьцьвярджае, што ў захопленым доме нейкі час жыў былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч. Ён, аднак, не з’яўляецца ўладальнікам дома. У апошні час у ім ніхто не жыў.

Упраўленьне Сьледчага камітэта па Маскоўскай вобласьці распачала крымінальную справу аб прымяненьні гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і замаху на іх жыцьцё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG