6 жніўня ў Варшаве Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінэт і Каардынацыйная рада правядуць канфэрэнцыю «Новая Беларусь 2023». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
«Мы зьбяром на адной пляцоўцы палітычных лідэраў і грамадзянскія ініцыятывы, прадпрымальнікаў і экспэртаў, журналістаў і актывістаў. Разам мы абмяркуем нашыя посьпехі і няўдачы, бачаньне Беларусі нашай мары і галоўнае — тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасьцю», — гаворыцца ў паведамленьні Кабінэту.
Ахвотным узяць удзел у канфэрэнцыі прапануецца зарэгістравацца на адмысловым сайце да 23 ліпеня.
Першую такую канфэрэнцыю Офіс Сьвятланы Ціханоўскай ладзіў у Вільні 8–9 жніўня 2022 году. Падчас леташняй сустрэчы дэмакратычныя сілы шукалі адказы на пытаньні пра далейшую стратэгію беларускай апазыцыі. Менавіта на канфэрэнцыі ў Вільні Ціханоўская назвала склад Аб'яднанага пераходнага кабінэту.