Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні судзяць журналіста Мажэйку і адвакатку Юргілевіч. На робе апошняй надпіс «Карцар №2»


Павал Мажэйка, архіўнае фота
Павал Мажэйка, архіўнае фота

Палітвязьняў абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці», ім пагражае да 6 год зьняволеньня.

Суд над журналістам і грамадзкім дзеячом Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч пачаўся 10 ліпеня ў 14:15 у Горадзенскім абласным судзе.

Палітвязьняў абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці», ім пагражае да 6 год зьняволеньня.

Справу разглядае судзьдзя Максім Філатаў.

На судовым працэсе адвакатка стаіць у робе «Карцар №2», заўважылі праваабаронцы.

Як інфармуе дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА, згодна з матэрыяламі справы Павал Мажэйка, дзейнічаючы ў змове зь Юліяй Юргілевіч, зь лютага па сакавік 2022 году нібыта перадаў неўстаноўленым асобам для разьмяшчэньня на інтэрнэт-парталах арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкім фармаваньнем, атрыманую ад Юргілевіч інфармацыю аб пазбаўленьні яе ліцэнзіі адваката і выключэньні з Горадзенскай абласной калегіі адвакатаў, а таксама аб разглядзе Менскім гарадзкім судом крымінальнай справы ў дачыненьні да мастака Алеся Пушкіна і прызначэньні яму пакараньня. Затым гэтыя зьвесткі былі апублікаваныя ў адкрытым доступе ў інтэрнэце.

  • Паўла Мажэйку затрымалі летась напрыканцы жніўня па вяртаньні ў Беларусь. У сакавіку стала вядома, што журналіста абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК).
  • Юлія Юргілевіч працавала адвакаткай амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязьняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага. 23 лютага 2022 году яе выключылі са складу Горадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сыстэматычныя парушэньні заканадаўства». Пад вартай яе трымаюць ужо больш за 10 месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG