Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Беларусі рэзка вырасла колькасьць расейскіх турыстаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскія турысты ў Менску, 2014 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскія турысты ў Менску, 2014 год

Колькасьць расейскіх турыстаў, якія са студзеня па травень 2023 году наведалі Беларусь, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась вырасла на 173%, заявіла ТАСС дырэктарка дэпартамэнту па турызьме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч.

Паводле яе, на сёньня ў беларускіх санаторыях знаходзяцца 5000 грамадзян Расеі, напаўняльнасьць санаторыяў складае 91%. Акрамя санаторна-курортнага адпачынку, расейцаў, паводле Варановіч, цікавіць аграэкатурызм, а таксама прамысловы турызм (экскурсіі і туры на прамысловыя аб’екты).

Паводле Варановіч, у Беларусь прыяжджаюць ня толькі з буйных гарадоў, напрыклад, Масквы і Санкт-Пецярбургу.

Раней намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык паведаміў, што ў 2022 годзе з агульнай колькасьці турыстаў, якія наведалі Беларусь, расейцы склалі 96%.

У 2022 годзе ў беларускіх гатэлях зарэгістравалі 540 тысяч расейцаў, у 2021 годзе — 200 тысяч.

  • 19 верасьня 2022 году суседзі Беларусі Літва, Латвія, Эстонія і Польшча закрылі межы для расейскіх турыстаў.
  • Шэраг краінаў Эўразьвязу перасталі выдаваць расейцам турыстычныя візы. Агулам краіны ЭЗ не дамовіліся аб поўнай забароне выдачы візаў расейскім турыстам, але пагадзіліся, што гэтае пытаньне можа вырашацца «на нацыянальным узроўні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG