Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ дадаў у «тэрарыстычны сьпіс» зьняволенага журналіста Генадзя Мажэйку


Генадзь Мажэйка
Генадзь Мажэйка

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» – там зьявіліся прозьвішчы яшчэ пяці чалавек.

Сярод тых, каго дадалі ў «тэрарыстычны сьпіс»:

  • зьняволены журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка, якому сёлета 23 сакавіка прысудзілі 3 гады калёніі агульнага рэжыму за публікацыю на сайце kp.by кароткай размовы з былой аднаклясьніцай айцішніка Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. За кратамі Мажэйка прабудзе яшчэ 9 месяцаў;
  • былая бухгальтарка Ганна Карняенка;
  • Павал Салагуб, якога абвінавачваюць у распальваньне варожасьці (арт. 130 КК);
  • зьняволены былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Навумчык;
  • асуджаны жыхар Менску Максім Селязьнёў.

Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1073 чалавекі, зь іх 322 — беларусы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG