Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі спартовага дырэктара футбольнага клюбу «Нёман»


Дзьмітры Кавалёнак
Дзьмітры Кавалёнак

Дзьмітры Кавалёнак затрыманы горадзенскім АМАПам нібыта за «няправільныя» падпіскі ў сацыяльных сетках і за ўдзел у маршах пратэсту.

Сілавікі сьцьвярджаюць, што на Дзьмітрыя Кавалёнка данесьлі самі футбалісты клюбу. Нібыта Кавалёнак «навязваў ім свае ідэі», піша са спасылкай на сілавікоў канал «Право имеют».

У канале сілавікоў выклалі яго асабістыя перапіскі. Кавалёнак да гэтага году быў найлепшым галеадорам «Нёмана» ў гісторыі з 68 мячамі, сёлета яго апярэдзіў Павал Савіцкі.

Пасьля заканчэньня кар’еры гульца Кавалёнак застаўся ў родным клюбе і перайшоў на адміністрацыйную пасаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG