Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сібір


Барак у лягеры для дэпартаваных «Волголаг» у Расеі, 1940 год
Барак у лягеры для дэпартаваных «Волголаг» у Расеі, 1940 год

Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек.


Таксама ў гэты дзень

1440 — вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімер Ягелёнчык
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Казімер Ягелёнчык

1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».

1944 — пачалася Менская апэрацыя савецкіх войскаў, у выніку якой вызвалілі Менск.

1984 — уведзеная ў эксплюатацыю 1-я лінія Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1896Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст.

1900 Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры
Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

1913Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік.

1925 Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.

1956Ніна Баршчэўская, беларуская мовазнаўца, грамадзкая й культурная дзяячка, кіраўніца Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Ніна Баршчэўская
Ніна Баршчэўская

1962 Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар горадзенскай газэты «Пагоня».

Мікола Маркевіч (у цэнтры) у рэдакцыі газэты «Пагоня», 1992.
Мікола Маркевіч (у цэнтры) у рэдакцыі газэты «Пагоня», 1992.

У памяці

1958 Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзеяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

1994 Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык.

2003Кэтрын Хэпбэрн, амэрыканская кінаакторка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG