Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Кузьмы Чорнага


Кузьма Чорны. 1925 г.
Кузьма Чорны. 1925 г.

Падзеі 24 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Ён аўтар раманаў:

  • «Пошукі будучыні»;
  • «Млечны шлях»;
  • «Трэцяе пакаленьне».

Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

Таксама ў гэты дзень

1388 — Вітаўт выдаў прывілей габрэям.

1404 — Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

1812 — войскі Напалеона Банапарта перайшлі Нёман каля Коўна, пачалася расейска-француская вайна 1812 году.

«Армія Напалеона пераходзіць Нёман», карціна невядомага мастака
«Армія Напалеона пераходзіць Нёман», карціна невядомага мастака

1863 — падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня за прачытаньне маніфэсту ў мястэчку Ішчална расейскія карнікі расстралялі ксяндза Адама Фалькоўскага.

1925 — у Заходняй Беларусі ствараецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

1934 — сталіца Ўкраіны перанесеная з Харкава ў Кіеў.

1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны занялі Горадню.

1945 — парад Перамогі ў Маскве. Парад прымаў маршал Георгій Жукаў. Камандаваў парадам маршал Канстанцін Ракасоўскі.

1948 — СССР перакрыў дарогі з Бэрліну на захад і ўвёў блякаду Заходняга Бэрліну (працягвалася 324 дні).

Амэрыканскія самалёты дастаўляюць харчаваньне ў аэрапорт Тэмпльгоф Заходняга Бэрліну падчас савецкай блякады гораду, 1948
Амэрыканскія самалёты дастаўляюць харчаваньне ў аэрапорт Тэмпльгоф Заходняга Бэрліну падчас савецкай блякады гораду, 1948

1963 — у студыі BBC у Лёндане ўпершыню прадэманстравалі побытавы відэамагнітафон.

1964 — у Цімкавічах адкрыўся мэмарыяльны літаратурны музэй Кузьмы Чорнага.

1989 — у Вільні пачаўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

Прэзыдыюм устаноўчага зьезду Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Зьлева направа: Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка. Вільня, чэрвень 1989
Прэзыдыюм устаноўчага зьезду Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Зьлева направа: Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка. Вільня, чэрвень 1989

У гэты дзень нарадзіліся

1767 Стэфан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.

1777Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

1796Ян Чачот, беларускі і польскі паэт і фальклярыст. У 1818 годзе стаў сябрам тайнага таварыства філяматаў. Пасьля выкрыцьця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаваньняў у 1823 годзе зьняволены ў Віленскай турме, потым сасланы на Ўрал. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца ў Беларусь.


1880Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага і ўкраінскага нацыянальных рухаў.

У памяці

1834 Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830–1831 гг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG