Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўлады пачалі разбураць будынак пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё»


Разбурэньне царквы «Новае жыцьцё»
Разбурэньне царквы «Новае жыцьцё»

Царква «Новае жыцьцё» увесь час ад моманту існаваньня была пад пільным наглядам з боку ўладаў. Яе вернікі неаднаразова зазналі перасьлед.

17 лютага 2021 году гарадзкія ўлады пазбавілі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» памяшканьня — былога кароўніка, які вернікі выкупілі і адрамантавалі 19 гадоў таму. Пазьней набажэнствы праходзілі на вуліцы, на паркоўцы перад будынкам, але і іх улады забаранілі.

20 чэрвеня тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія» апублікаваў фатаздымак, на якім відаць, што пачаліся работы для разбурэньня будынка пратэстанцкай царквы.

Гісторыя «Новага жыцьця»

  • Грамада хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» была зарэгістраваная ў 1992 годзе.
  • У 2002 годзе яна купіла былы кароўнік тады яшчэ ў вёсцы Сухарава Менскага раёну, адрамантавала яго і стала праводзіць у ім набажэнствы.
  • У 2005 годзе гарадзкія ўлады пазбавілі рэлігійную грамаду права карыстаньня зямельным участкам.
  • У кастрычніку 2006 году вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Калі сытуацыя вакол «Новага жыцьця» займела шырокі міжнародны рэзананс, улады адступілі.
  • У 2009 будынак царквы афіцыйна перадалі на балянс ЖРЭА Маскоўскага раёну.
  • У 2020 годзе вернікі «Новага жыцьця» пасьля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый.
  • 17 лютага 2021 году судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні сілавікоў падчас малітвы. Яны апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.
  • На месцы царквы ўлады плянуюць збудаваць школу з басэйнам, а навокал — густанаселены мікрараён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG