Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Запарожжы загінуў дзясяты генэрал расейскай арміі


Сяргей Гарачаў, архіўнае фота
Сяргей Гарачаў, архіўнае фота

Ва Ўкраіне мяркуюць, што разам з генэралам загінулі і іншыя афіцэры. Міністэрства абароны Расеі гэтай інфармацыі не пацьвердзіла.

Ва Ўкраіне ў часе баявых дзеяньняў у Запароскай вобласьці загінуў начальнік штабу 35-й агульнавайсковай арміі, генэрал-маёр Сяргей Гарачаў.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў расейскі вайсковы карэспандэнт Юры Кацянок, але Міністэрства абароны Расеі яе не пацьвердзіла.

Сяргей Гарачаў вядомы тым, што ачольваў расейскі кантынгент у Прыднястроўі, кіраваў расейскай вайсковай базай у Таджыкістане. На вайну ва Ўкраіне ён прыйшоў у статусе камандзіра асобнай танкавай брыгады, а пазьней быў прызначаны начальнікам штабу 35-й арміі.

Украінскі вайсковы экспэрт Міхаіл Жырахаў у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» заявіў, што разам з гэтым генэралам маглі загінуць і іншыя вайсковыя начальнікі расейскай арміі.

«Звычайна побач з генэралам гінуць палкоўнікі, падпалкоўнікі, маёры, якія забясьпечваюць штабную дзейнасьць. Таму такі ўдар па пункце кіраваньня 35-й арміяй перад вялікім наступам — вельмі сур’ёзная заяўка на посьпех, бо перахапіць цяпер кіраваньне нават афіцэрамі больш нізкага зьвяна будзе вельмі складана. Усё завязана на чалавечым фактары, і гэты чалавечы фактар цяпер выйшаў з чату», — сказаў Міхаіл Жырахаў у камэнтары тэлеканалу «Настоящее время».

З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў баях на ўкраінскай тэрыторыі загінулі 10 расейскіх генэралаў, у тым ліку тры начальнікі штабоў агульнавайсковых армій. Восем зь іх загінулі цягам 2022 году, і два, у тым ліку Сяргей Гарачаў — у 2023 годзе.

Расея афіцыйна пацьвердзіла гібель толькі двух намесьнікаў камандуючага арміямі: генэрал-маёра Андрэя Сухавецкага і генэрал-маёра Ўладзіміра Фралова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG