Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы італьянскі прэм’ер Сыльвіё Бэрлюсконі


Сыльвіё Бэрлюсконі з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 2009 год.
Сыльвіё Бэрлюсконі з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 2009 год.

Сыльвіё Берлюсконі памёр 12 чэрвеня ў шпіталі Сан-Рафаэле ў Мілане. Былому прэмʼеру, лідэру партыі Forza Italia і заснавальніку Mediaset было 86 гадоў.

Пра сьмерць Сыльвіё Берлюсконі напісала італьянская газэта Corriere della Sera.

Бэрлюсконі вярнуўся ў шпіталь Сан-Рафаэле ў мінулую пятніцу пасьля працяглай шпіталізацыі з прычыны пнэўманіі і лейкеміі (45 дзён), якая скончылася некалькі тыдняў таму.

Берлюсконі быў хворы на хранічны міелёідны леўкоз — гэта форма леўкеміі, раку крыві. Пра дыягназ «леўкоз» у экс-прэм’ера Італіі першай 6 красавіка паведаміла газэта Corriere della Sera.

Сыльвіо Берлюсконі — мэдыямагнат, адзін з найбагацейшых людзей Італіі і былы прэм’ер-міністар краіны. Ён пачаў свой палітычны шлях у 1994 годзе пасьля стварэньня партыі Forza Italia («Наперад, Італія»), а ўжо праз некалькі месяцаў выйграў выбары і стаў прэмʼер-міністрам. Ён узначальваў урад Італіі чатыры разы (у 1994, 2001, 2005 і 2008 гадах). У адстаўку Берлюсконі пайшоў у 2011 годзе пасьля сэрыі скандалаў і судовага перасьледу.

З ліпеня 2019 г. па кастрычнік 2022 г. ён быў дэпутатам Эўрапарлямэнту ад Італіі. Увосень мінулага года Берлюсконі перамог на выбарах у сэнат Італіі.

Бэрлюсконі пабываў зь візытам у Менску ў 2009 годзе, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG