Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі яшчэ 23 чалавекі, якіх асудзілі за абразу Лукашэнкі і сілавікоў


Партрэты беларускіх палітвязьняў у Вільні, Літва. 21 траўня 2023
Партрэты беларускіх палітвязьняў у Вільні, Літва. 21 траўня 2023

Паводле зьвестак «Вясны», у Беларусі цяпер за кратамі 1513 палітвязьняў. Іншыя ініцыятывы заяўляюць, што палітычных зьняволеных больш.

Праваабарончая супольнасьць надала статус палітвязьняў яшчэ 23 чалавекам. Сярод іх:

Барыс Кучынскі, Юры Краўчанка, Аляксандар Заноўскі, Генадзь Борыс, Аляксандар Захараў, Сьцяпан Якуць, Дзяніс Дземідовіч, Ігар Хартановіч, Алег Болатаў, Дзяніс Пырх, Міхаіл Мармыш, Алег Слыш, Елісей Кузьняцоў, Яўген Ціханаў, Алег Лябіхаў, Юлія Касьцючэнка, Вольга Іванчанка, Аксана Юр’ева, Валеры Віскірскі, Дзьмітры Панкевіч, Раман Самойленка, Захар Сінякоў, Вячаслаў Чулкоў.

Іх асудзілі нібыта за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржавы і дзяржаўных сымбаляў, іншыя формы рэалізацыі свабоды думак.

Зварот падпсіалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • Прававая ініцыятыва;
  • Human Constanta;
  • Беларускі ПЭН;
  • Беларускі Хэльсынскі камітэт;
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў;
  • Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава;
  • Lawtrend.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG