Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 31 год беларускаму рублю


Беларускія грошы (разьліковыя квіткі), уведзеныя ў траўні 1992 году
Беларускія грошы (разьліковыя квіткі), уведзеныя ў траўні 1992 году

Падзеі 25 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1992 — у Беларусі ўвялі грашовы абарот разьліковыя квіткі Нацыянальнага банку РБ («зайчыкі»), якія атрымалі назву «беларускі рубель». Падчас распаду агульнасавецкай грашовай сыстэмы спачатку ў краіне ўвялі купонную сыстэму, а потым — разьліковыя квіткі Нацбанка.

Таксама ў гэты дзень

1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім стварылі Беларускі настаўніцкі саюз.

1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету. Здымак з дрона
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету. Здымак з дрона

1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1905Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1937Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938Уладзімер Карызна, беларускі паэт.

1949Леанід Барткевіч, беларускі сьпявак і музыка.

Леанід Барткевіч
Леанід Барткевіч

У памяці

1917 Максім Багдановіч, беларускі паэт. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

У краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.


Максім Багдановіч, Ялта, 1917

1926Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.

Сымон Пятлюра
Сымон Пятлюра

1970 Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР (1947–1970).

Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева
Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева

1987Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзеяч, літаратуразнавец, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Яўген Калубовіч
Яўген Калубовіч

2007Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.

Уладзімер Каткоўскі
Уладзімер Каткоўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG