Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія падпісала пагадненьне, якое дазволіць ёй пазбавіцца залежнасьці ад расейскай нафты


Чэская дзяржаўная энэргетычная кампанія Mero паведаміла 23 траўня, што падпісала пагадненьне аб спыненьні залежнасьці краіны ад расейскай нафты.

Mero укладзе 73 мільёны даляраў у пашырэньне Трансальпійскага нафтаправода (TAL), які пастаўляе нафту з італьянскага порта Трыест у цэнтральную Эўропу. Гэта дазволіць Чэхіі падвоіць свой імпарт нафты празь яго з 4 да 8 мільёнаў тон у год пачынаючы з 2025 году, паведамляе агенцтва AFP. Так Чэхія пазбавіцца залежнасьці ад расейскай нафты, адмовіўшыся ад яе імпарту праз трубаправод «Дружба».

«Гэта пагадненьне — наша будучыня, яно аддзяліць нас ад Расеі пасьля доўгіх 60 гадоў і дапаможа нам дамагчыся незалежнасьці, свабоды і сувэрэнітэту ў энэргазабесьпячэньні», — заявіў журналістам выканаўчы дырэктар Mero Яраслаў Пантучак.

Чэхія імпартуе каля 7-8 млн тон нафты год. Да нядаўняга часу адна палова ад гэтага аб’ёму паступала праз TAL, а іншая праз «Дружбу».

  • У студзені 2023 года набылі сілу абмежаваньні на кошты экспартаванай танкерамі расейскай нафты, уведзеныя Эўразьвязам і краінамі-сябрамі «Групы сямі» (G7) у адказ на расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Мэта санкцыяў — скараціць валютныя даходы Расеі, дзякуючы якім Крэмль фінансуе вайну ва Ўкраіне.
  • Паводле апошніх зьвестак, гэтыя санкцыі мелі адчувальны эфэкт, скараціўшы нафтавыя даходы Расеі больш чым на 40% у параўнаньні з 2022 годам. У той жа час абʼёмы экспарту нафты з Расеі вярнуліся да даваеннага ўзроўню, паведаміла ў красавіку Міжнароднае энэргетычнае агенцтва.
  • У красавіку ўлады Чэхіі заявілі, што змаглі цалкам адмовіцца ад расейскага газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG